Усе навіны

Карлас Алос: «У нас два матчы падчас гэтага збору, і мы ўлічваем фактар, што нам гуляць яшчэ з Косавам»

19 лістапада, 00:12

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос пракаментаваў выбар складу на гульню супраць Андоры (1:0).

– Некалькі хлопцаў, якія звычайна ў нас гуляюць у старце, сёння не выходзілі. Гэтыя хлопцы засталіся ў запасе, таму што мы рыхтуемся да гульні з Косава?

– У нас будзе вельмі цяжкая і вельмі фізічна затратная гульня. Мы даведаліся цяпер, што поле там не ў лепшых кандыцыях. У нас два матчы падчас гэтага збору, і мы ўлічваем фактар, што нам гуляць яшчэ з Косавам.

Але сёння ўсе нашы думкі былі пра Андоры. Футбалістам я заўсёды кажу, што вы ўсё атрымаеце свой шанец, хтосьці больш, хтосьці менш. Але патрэбна гатоўнасць ад усіх футбалістаў, якія выкліканыя на збор.

І, вядома, мы будзем рыхтавацца сур'ёзна да наступнай гульні, – сказаў Алос.