Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Уяўляю ўхмылку Кандрацьева, які глядзеў напэўна матч з Андорай, маўляў, а як гэта ўвогуле адбываецца?»

19 лістапада, 19:35

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» пракаментаваў гульню зборнай Беларусі супраць Андоры ў матчы кваліфікацыі Еўра-2024.

«Меў рацыю Сяргей Гурэнка, калі ў яго спыталі, што ж памянялася ў зборнай Беларусі, і што сабой уяўляе зборная Беларусі зараз. Ён сказаў, што, увогуле, нічога кардынальна не змянілася, але з'явілася ўдача. Вось гэтую ўдачу так шукаў Георгій Кандрацьеў на працягу апошніх гадоў і практычна пасля кожнага матчу казаў пра тое, што яна адварочваецца. А прыйшоў Карлас Алос, і, калі ласка, гэтая ўдача тут, на месцы.

Дзяніса Лапцева Карлас Алос выпусціў на 72 хвіліне. Самае галоўнае, што Лапцеў сапраўды дадаў барацьбы, ён чапляўся за мячы, ён ставіў корпус, і гэты гол, які нетыповы для Дзяніса Лапцева, таму што ён бахнуў з-за межаў штрафной плошчы, трапіў вонкавым бокам ступні, левай нагой, побач са штангай.

У 31-м матчы, калі ты збіваеш упершыню, хіба гэта не ўдача? Вось дзе яе можна было ўзяць, так? Я проста ўяўляю ўхмылку Георгія Кандрацьева, які глядзеў напэўна гэты матч, маўляў, а як гэта ўвогуле адбываецца?

Але пры гэтым Лапцеў спачатку адзмагаўся. Ва ўсёй гэтай камбінацыі трэба заўважыць, што гэта не проста гол, які ўпаў. Ён адзмагаўся, потым мяч да яго адскочыў, і потым ён патрапіў», – распавёў Хадасевіч.