Усе навіны

Два саудаўскія клубы зімой паспрабуюць падпісаць Модрыча

19 лістапада, 21:51

«Аль-Ахлі» і «Аль-Iцiхад» плануюць аднавіць спробы падпісаць паўабаронцу «Рэала» і зборнай Харватыі Луку Модрыча.

Улетку саудаўскія клубы ўжо спрабавалі запрасіць харвата, але Лука вырашыў застацца ў «Рэале» і заявіў, што яму не трэба задавальняць уласнае эга размовамі пра вялікiя прапановы.

Цяпер журналіст Рудзі Галеці паведамляе, што «Аль-Ахлі» і «Аль-Іціхад» хочуць набыць Модрыча ўжо ў студзені і гатовыя звязацца з гульцом, каб схіліць яго да пераходу. Абодва клубы будуць працаваць над тым, каб атрымаць «зялёнае святло» ад самога Лукі, перш чым кантактаваць з «Рэалам».

Агент Лукі Модрыча ўжо пракаментаваў гэтую інфармацыю: «Мінулым летам саудаўскія клубы цікавіліся і хацелі падпісаць Модрыча. У гульца было некалькі прапаноў: адна ад сталічнай каманды, а таксама ад іншага клуба.

Цяпер Модрыч думае пра «Рэал», але ягоны пераход у саудаўскую лігу магчымы, калі прапанова задаволіць гульца».

Нагадаем, за «Аль-Іціхад» выступае былы партнёр Модрыча па «Рэале» – Карым Бензема.