Усе навіны

Мікалай Януш: «Што будзе далей з «Партызанам» – адказ на сёння ніхто не дасць»

20 лістапада, 13:09

Галоўны трэнер салігорскага «Партызана» Мікалай Януш пасля перамогі ў другой лізе падзяліўся меркаваннем пра перспектывы каманды.

– Мы шчаслівыя, таму што ішлі да гэтага тры гады. Сёння казаў хлопцам, што наш праект унікальны: мы не зарабляем грошы, нічога не атрымліваем, акрамя радасці, задавальнення ад футбола. Ну, і нейкіх медалёў. Вось і атрымалася: занялі першае месца. Для нас гэтае вельмі вялікае дасягненне.

– Галоўнае пытанне адносна «Партызана»: што далей?

– Трэці год запар я кажу, што гэтыя пытанні не да мяне. Я адказваю толькі за тое, што адбываецца на полі і ў разпранальні.

– Да каго гэтыя пытанні тады?

– Скажам так, у нас ёсць дырэктары, але, думаю, што вам адказ на сёння ніхто не дасць.

– Усё як звычайна будзе вырашацца ў пачатку наступнага года?

– Вядома. Я ня ведаю, што будзе заўтра. А праз месяц ці два – тым больш, – адказаў Януш.