Усе навіны

«Баварыя» плануе пачаць перамовы па падаўжэнні кантрактаў з Мюлерам і Ноерам

20 лістапада, 16:55

Кантракты брамніка «Баварыі» Мануэля Ноера і паўабаронцы Томаса Мюлера заканчваюцца летам наступнага года.

Паводле інфармацыі журналіста Kicker Георга Хольцнера, мюнхенцы плануюць пасля завяршэння першай паловы сезона правесці з гульцамі перамовы па працягу супрацоўніцтва. Магчыма, гэта адбудзецца на пачатку новага году.

Ноер гуляе за мюнхенцаў з 2011 года, калі быў набыты ў «Шальке» за 30 мільёнаў еўра. У гэтым сезоне 37-гадовы галкіпер прапусціў 5 галоў у 5 матчах і правёў 2 «сухіх» гульні. Статыстыка тут.

Мюлер – выхаванец «Баварыі». У бягучым сезоне 34-гадовы немец аформіў 2 галы і аддаў 5 асістаў у 14 матчах. Статыстыка тут.