Усе навіны

Карлас Алос: «Аляксандр Глеб – самы таленавіты футбаліст у беларускай гісторыі»

21 лістапада, 18:46
3

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос падзяліўся меркаваннем аб экс-футблалісце Аляксандры Глебе.

«На маю думку, Аляксандр Глеб – самы таленавіты футбаліст у беларускай гісторыі. Ён гуляў у топ-клубах, і ён легендарны гулец для вашай краіны.

Я выдатна памятаю, як яго найлепшы гульнявы перыяд прыпаў на гады ў лонданскім «Арсенале», і затым ён адправіўся ў «Барселону». Дарэчы, я быў шчаслівы крыху папрацаваць з Аляксандрам, калі ён трэніраваўся ў мяне два тыдні ў «Кайраце», пяць гадоў таму, але так і не падпісаў кантракт.

Глеб думае вельмі хутка на футбольным полі, валодае выдатнай тэхнікай», – сказаў Алос.