Усе навіны

Станіслаў Драгун: «Магу дапамагчы нацыянальнай зборнай Беларусі. Але толькі па міні-футболе»

21 лістапада, 22:38

Экс-гулец зборнай Беларусі па футболе Станіслаў Драгун адказаў, чым ён можа дапамагчы ёй зараз.

– Зможаш зараз дапамагчы зборнай? Калі так, то ў якіх кампанентах?

– Магу дапамагчы нацыянальнай зборнай Беларусі. Але толькі па міні-футболе, – сказаў Драгун.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты. Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.