Усе навіны

Мікалай Януш: «Крумкачы» трэніруюцца ўвесь час, а ў «Партызане» зменныя могуць тыдзень не трэніравацца»

22 лістапада, 01:52

Галоўны трэнер салігорскага «Партызана» Мікалай Януш пракаментаваў фінал другой лігі супраць «Крумкачоў».

«Крумкачы» добра гулялі, але і мы таксама не сядзелі склаўшы рукі. Мы вывучылі каманду, вывучылі, як ёй супрацьдзейнічаць. Яны нам крыху стварылі сюрпрыз, памяняўшы схему. Мы ў другім тайме паспрабавалі адрэагаваць.

Я ў асноўны час амаль не рабіў замены, таму што гэтыя хлопцы, якія выходзяць – гэта звычайныя рабацягі, якія патрэніраваліся адзін раз на гэтым тыдні. Таму сіл у нас не хапала. Я думаю, што «Крумкачы» трэніруюцца пастаянна і ўсе, а ў нас усё ж такі працуюць зменныя на «Беларуськаліі» і «Шахтаспецбудзе». І атрымоўваецца, што яны могуць тыдзень не трэніравацца і прыйсці.

Вось бачыце, усё як атрымалася, так і атрымалася. Удача была на нашым баку, а яна любіць мацнейшых. Вось гэты прастрэл, які мы забілі ў авертайме», – сказаў Януш.