Усе навіны

Качура пра зборную Беларусі: «Доўгія гады мы не верылі ў сябе, казалі, што нічога не ўмеем. Нічога падобнага!»

24 лістапада, 09:52

Беларускі спецыяліст Пётр Качура выказаўся пра матч беларускай зборнай супраць Косава.

– Касавары ў канцоўцы сталі выводзіць супернікаў на эмоцыі, прыкметна нерваваліся. З-за гэтага ў заключным адрэзку 10-15 хвілін у нас стала атрымлівацца больш, і ён застаўся за намі?

– Так. Памятаеце, як Лапцеў пайшоў на суперніка высвятляць адносіны, лоб у лоб? Доўгія гады мы не верылі ў сябе, недаацэньвалі ўласныя здольнасці. Казалі пра сябе, што нічога не ўмеем. Нічога падобнага! Сапраўды, у канцы супернік пачаў нас правакаваць, спрабуючы паказаць: маўляў, мы тут гаспадары. І нарываўся на адказ! Дзяніс – малайчына, ды і ўсе астатнія. Паказалі, што псіхалагічна гатовы трымаць удар, – сказаў Качура.