Усе навіны

Пётр Качура: «Анцілеўскі не надта ірвецца да чарнавой працы, але калі забівае, як можна прад'яўляць? Пераможцаў не судзяць»

24 лістапада, 12:33

Беларускі спецыяліст Пётр Качура падзяліўся меркаваннем пра нападаючага зборнай Беларусі Дзмітрыя Анцілеўскага і яго гульню ў матчы супраць Косава.

«Вядома, не хапіла абаронцы Рахмані, стваральнікаў Мурыкі і Жагрова касаварам. Гэта крыху згуляла на нашу карысць. Важна было не прапусціць у першай палове першага тайма, бо раней гэта была наша праблема. І бачна, што на задачы футбалісты вельмі сканцэнтраваны. Вытрымалі, выдужалі – а далей стала лягчэй, нават выраўнялі гульню, не-не і добрыя контратакі атрымліваліся. Ну і, натуральна, адзначу прыгожы гол Анцілеўскага. Удар Дзімы можна браць за прыклад, паказваючы маладым хлопцам, як трэба ўкручваць мяч у дальні кут. Вельмі класна выканаў.

Ужо сказаў пра не асаблівую стараннасць Анцілеўскага займацца чарнавой працай. Але калі футбаліст забівае галы, то як яму можна прад'яўляць прэтэнзіі? Можа так стацца, што трэнеру не ўсё падабаецца ў тым ці іншым гульцу, але калі ён робіць розніцу, то якія могуць быць пытанні? Пераможцаў не судзяць. Так што няхай Дзіма працягвае ў тым жа духу», – сказаў Качура.