Усе навіны

Потэр адмовіўся ад прапановы ўзначаліць зборную Швецыі

24 лістапада, 14:06

Былы галоўны трэнер «Чэлсі» Грэм Потэр адмовіўся ад прапановы ўзначаліць зборную Швецыі.

Пра гэта паведамляе мясцовы сайт Aftonbladet. Прычына – жаданне 48-гадовага спецыяліста працаваць у клубе.

Нагадаем, шведам не ўдалося пераадолець кваліфікацыю ЧЕ ўпершыню з 1996 года. Яны занялі 3-е месца ў групе F, прапусціўшы наперад Аўстрыю і Бельгію.

З-за гэтага сваю пасаду пакінуў Яне Андэрсан, які трэніраваў нацыянальную каманду з 2016 года.

Потэр знаходзіцца без працы з красавіка 2023-га, з таго часу, як быў звольнены з лонданскага клуба.