Усе навіны

Хаві прапанаваў змяніць футбольны каляндар: «Думаю, што ФІФА разглядае гэта»

24 лістапада, 22:27

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві прапанаваў змяніць футбольны каляндар, каб знізіць колькасць траўмаў у футбалістаў.

Ён прапанаваў спачатку праводзіць клубныя матчы сезона, а затым – гульні зборных.

«9 месяцаў запар клубнага футбола, затым – кваліфікацыя на Еўра і сам турнір. Тады б не было так шмат паездак. Думаю, што ФІФА разглядае гэта. Дзевяць месяцаў у клубе, два месяцы ў зборнай і адзін у адпачынку», – прапанаваў Хаві.