Усе навіны

Футбаліст зборнай Беларусі: «Раней гульцы не верылі ў сябе. Тут шмат што залежала ад характару трэнера»

25 лістапада, 12:04

Футбаліст зборнай Беларусі распавёў пра атмасферу ў камандзе і маральны стан гульцоў пры розных трэнерах.

«Наколькі помню, пры першым жа знаёмстве з гульцамі, на першым жа зборы, Алос ледзь не прамым тэкстам заявіў, што на мінулыя няўдачы трэба забыцца і рухацца далей, толькі наперад. Казаў, што мінулыя няўдачы – гэта проста шлях наверх. Заклікаў верыць у сябе, у тое, што мы можам абгуляць любога суперніка. Пераконваў, што нам не трэба глядзець на рэйтынгі, іншых футбалістаў, на тое, у якіх клубах яны гуляюць. Маўляў, на супрацьлеглай палове поля тыя ж людзі, у іх тыя ж ногі, і іх можна абгульваць. Плюс яны таксама могуць памыляцца.

Раней самі гульцы не верылі ў сябе. Мне здаецца, тут якраз шмат што залежала ад характару трэнера. Бывала, што Кандрацьеў наўпрост заяўляў, што матч будзе вельмі цяжкім, таму што супернік у нас няпросты, ён мацнейшы за нас і ўсё ў такім родзе. І ў галовах пасялялася думка, што мы апрыёры слабейшыя. А адкуль у такім разе будзе ўпэўненасць? Нават на ўстаноўках Кандрацьеў часам мог так і заявіць: «Супернік мацнейшы за нас», – распавёў футбаліст.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.