Усе навіны

Камароўскі пра перанос матча «Іслач» – «Энергетык-БДУ» на сінтэтыку: «У Маладзечне ніякага футбола не было б, але перамог здаровы розум»

25 лістапада, 16:53

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі пракаментаваў перамогу над «Энергетыкам-БДУ» (3:2).

– Трэба адзначыць працу федэрацыі і суперніка. Пагоршылася надвор'е і ўмовы, але па рэгламенце мы павінны былі гуляць у Маладзечне, і там бы ніякага футбола не было. Перамог здаровы розум, гэта хочацца адзначыць, гэта плюс, сто адсоткаў.

Што тычыцца гульні, мы былі блізкія да галоў яшчэ ў першым тайме, але супернік – маладая, арганізаваная каманда, якая скарысталася нашымі хібамі і выціснула максімум з таго, што мела. Яшчэ раз адзначу сваю каманды, менавіта хлопцаў, ужо якую гульню яны праяўляюць характар, – сказаў Камароўскі.