Усе навіны

Шкурын выйшаў на другое месца чэмпіянату Польшчы па паказніку гол+пас

26 лістапада, 01:10

Беларускі нападнік «Сталі» Ілля Шкурын выйшаў на другое месца чэмпіянату Польшчы па сістэме гол+пас.

У футбаліста 13 выніковых балаў (восем галоў і пяць асістаў). Першае месца займае іспанскі нападаючы «Шлёнска» Эрык Эспазіта з 15-ю баламі (12+3).

Адзначым таксама, што Шкурын выйшаў на другое-чацвёртае месца ў рэйтынгу бамбардзіраў чэмпіянату Польшчы. Беларус дзеліць гэты радок з Бартламеем Удовікам і Пэдра Энрыке. Усе футбалісты забілі па восем мячоў.

У рэйтынгу асістэнтаў Шкурын дзеліць другое-пятае месца. Разам з ім па пяць асістаў аддалі Кацпер Хадына, Павел Вшолек і Каміль Грасіцкі.

Усяго на рахунку беларуса восем галоў і пяць галявых перадач у 16-і матчах чэмпіянату Польшчы, а таксама два галы ў Кубку Польшчы. Падрабязную статыстыку Шкурына можна паглядзець тут.