Усе навіны

Перэ Гвардыёла: «Паглядзім, ці зможам мы заключыць яшчэ адну дамову ў студзені, каб узмацніць «Жырону»

26 лістапада, 08:31

Прэзідэнт рады дырэктароў «Жыроны» Пэрэ Гвардыёла пракаментаваў амбіцыі каманды ў бягучым сезоне.

«Футбол – гэта падкідванне манеткі. Могуць быць траўмы, яшчэ засталося шмат матчаў… Не думайце так далёка.

Будзем думаць, што Савінья застанецца на гады, Цыганкоў таксама, Доўбік працягне забіваць галы, і паглядзім, ці зможам мы заключыць яшчэ адну дамову ў студзені, каб узмацніць каманду», – сказаў Гвардыёла.

«Жырона» ідзе лідарам у турнірнай табліцы Ла Лігі, апярэджваючы на 2 ачкі «Рэал». Наступны матч – супраць «Атлетыка» у панядзелак.

Табліца – тут.