Усе навіны

«Шахцёр» захаваў месца ў вышэйшай лізе, клуб павінен пачаць сезон-2024 са штрафам у 20 ачкоў

26 лістапада, 15:26
3

«Шахцёр» захаваў месца ў вышэйшай лізе на сезон-2024. Гэта здарылася пасля паразы «Белшыны» ад мінскага «Дынама» (0:4).

За матч да канца ЧБ-2023 салігарчане ідуць на 14-м месцы з 6 ачкамі ў актыве, «Белшына» на 15-м радку мае тры балы, але пры роўнасці ачкоў «Шахцёр» будзе вышэй па асабістых сустрэчах.

Наступны сезон каманда павiнна пачаць са штрафам у 20 ачкоў, які быў часткай пакарання ад АБФФ па абвінавачванні «Шахцёра» ў «дагаварняках». Санкцыі распаўсюджюць сваё дзеянне на Д1 і Д2.