Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Чэмпіёнства прысвячу заўзятарам мiнскага «Дынама», яны зачакаліся»

26 лістапада, 16:00

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся эмоцыямі пасля чэмпіёнства ў вышэйшай лізе.

«Эмоцыі, канечне, перапаўняюць. Думаю, усведамленне таго, што мы зрабілі, прыйдзе крыху пазней, калі ўсё ўляжацца. Толькі потым мы зразумеем, што зрабілі з гэтым цудоўным калектывам. З усімі, хто быў датычны да працы: кіраўніцтвам, адміністрацыйным штабам… Цяпер трэба да ўсяго падрыхтавацца.

Ну а ўвогуле – лічу, што ўсё заслужана, калі тычыцца менавіта матчу супраць «Белшыны». Хлопцы былі настроенымі і спрацавалі па максімуме.

Каму прысвячу чэмпіёнства? Натуральна, заўзятарам мінскага «Дынама». Яны зачакаліся гэтага трыумфу, якога не было 19 гадоў», – сказаў Скрыпчанка.