Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Важна было абстрагаваць хлопцаў ад таго, што перамога над «Белшынай» дае магчымасць выйграць чэмпіянат Беларусі»

26 лістапада, 16:34

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Белшынай» (4:0).

– Заслужаная перамога і па ліку, і па галявых сітуацыя. Перад гульнёй важна было абстрагаваць хлопцаў ад таго, што перамога дае магчымасць выйграць тытул і заваяваць трафей.

Вельмі важна было акцэнтаваць увагу менавіта на канкрэтным матчы, каб абыграць суперніка. Гэтая каманда матываваная, яна дужаецца за выжыванне.

Удзячны камандзе і балельшчыкам каманды, якіх сёння было шмат у Бабруйску. З іх дапамогай і з іх энергетыкай мы сёння спрацавалі па максімуме, – сказаў Скрыпчанка.