Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Клубы з вялікімі амбіцыямі абавязаны мець вялізную лаўку запасных»

26 лістапада, 20:57
3

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падвёў вынікі чэмпіёнскага сезона.

– Ці можна сказаць што перамога «Дынама» ў чэмпіянаце – гэта вынік больш доўгай лаўкі ў першую чаргу?

– Ведаеце, па гэтай прычыне і павінны існаваць клубы з вялікімі амбіцыямі. Такія каманды абавязаны мець вялізную лаўку запасных. Таму што ёсць цяжкасці: дыскваліфікацыі, чырвоныя карткі, траўмы ці нават сыход футбалістаў. Некаторыя не прыжыліся ў камандзе, хтосьці сам не выявіў жаданне гуляць, а ў нас былі і такія выпадкі. Мы ўсім жадаем дабра: тым, хто стаў чэмпіёнам з «Дынама» і тым, хто зараз не з намі і пакінуў каманду. Усё склалася так, каб мы паднялі гэты кубак над галавой. А так, паўтаруся, любы беларускі клуб павінен валодаць вялікай лаўкай запасных, каб не адчуваць кадравых цяжкасцей.

– У цэлым сезон як ацэніце, улічваючы еўракубкі. Што зрабілі б інакш?

– Ста-ноў-ча! Няўдача ў еўракубках не выбіла каманду з каляіны. Вельмі важна было захаваць эмацыйны парыў на другую частку сезона і мы гэта зрабілі! Гэта заслуга каманды, трэнерскага штаба і ўсіх-усіх, хто мае дачыненне да гэтага чэмпіёнства. Сезон ацэньваю станоўча, – сказаў Скрыпчанка.