Усе навіны

Аляксандр Сяднёў: «Я сапраўды нічога не ведаю наконт сваёй будучыні ў «Ардабасы»

27 лістапада, 21:15
2

Беларускі спецыяліст Аляксандр Сяднёў пракаментаваў будучыню на пасадзе галоўнага трэнера «Ардабасы».

Раней паведамлялася, што клуб не плануе працягваць кантракт.

– Казахстанцы пішуць, што «Ардабасы» не працягне з вамі кантракт. Можаце пацвердзіць?

– Так трэба спытаць у «Ардабасы» ці казахстанцаў. Мяне ніхто ў вядомасць не ставіў.

– Ці значыць гэта, што яшчэ нічога не вырашана? Ці размаўлялі вы з кіраўніцтвам клуба наконт магчымага далейшага супрацоўніцтва?

– Ха, я не ведаю, што гэта значыць. Чаму я павінен каментаваць тое, што нехта недзе напісаў?

– Дык вы застаяцеся ці ўсё-такі сыходзьце з «Ардабасы»? Ці ўсё яшчэ няма яснасці?

– Я сапраўды нічога не ведаю з гэтай нагоды, – сказаў Сяднёў.