Усе навіны

Аляксандр Івулін: «Хачу, каб Шкурына прадалі ў сераднячок Германіі»

29 лістапада, 16:56

Спартыўны журналіст і стваральнік праекту «Чеснок» Аляксандр Івулін патлумачыў, чаму назваў беларускага нападаючага «Сталі» Іллю Шкурына адным з герояў беларускага спорту ў адным шэрагу з баскетбалісткамі Кацярынай Сныцінай і Аленай Леўчанкай.

«Хлопец, здаецца, з’ехаў у ЦСКА, усё ў яго [было] добра, але ён бярэ выказваецца вельмі яскрава, моцна. І да гэтага часу не прагнуўся, гне сваю лінію, гэта супер класна.

Пры гэтым у яго там скокі ў кар’еры. У ЦСКА быццам бы атрымлівалася, але тамака супер вялікая канкурэнцыя. «Дынама» Кіеў, «Ракаў» не ўсюды атрымлівалася. Потым адштурхнуўся ад Д2 Ізраілю, цяпер робіць рэчы ў чэмпіянаце Польшчы, і мне б вельмі хацелася, каб ён правёў далей гэты сезон. Ён вельмі класны. І можа быць хачу, каб у сярэднячок якой-небудзь Германіі яго прадалі, было ўвогуле вельмі крута», – сказаў Івулін.