Усе навіны

«Арсенал» і ПСВ выйшлі ў плэй-оф ЛЧ

30 лістапада, 08:30

Вызначыліся яшчэ два ўдзельнікі 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Імі сталі «Арсенал» і ПСВ.

«Арсенал» у 5-м туры групавога этапу турніру разграміла «Ланс» (6:0), а нідэрландскі клуб атрымаў валявую перамогу над «Севільяй» (3:2).

У «Арсенала» пасля 5 матчаў 12 ачкоў, у ПСВ – 8. За тур да завяршэння групавой стадыі яны сталі недасягальнымі для «Ланса» (5 балаў) і «Севільі» (2).

«Арсенал» згуляе ў плэй-оф ЛЧ упершыню з сезона 2016/17, ПСВ – упершыню з кампаніі 2015/16.