Усе навіны
Video

Мікалай Хадасевіч: «Калі «Тарпеда» абгуляе «Дынама», то з'явіцца новая хваля хейта ў напрамку каманды Скрыпчанкі»

30 лістапада, 20:36
6

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» выказаўся, з чым можа сутыкнуцца мінскае «Дынама» ў матчы з жодзінскім «Тарпеда» заключнага тура ЧБ.

«Мiнскае «Дынама» ужо ў чэмпіёнскім куражы і Tiktok «Дынама» таксама ў чэмпіёнскім куражы.

Mне здаецца, што Tiktok мiнскага «Дынама» можа прыгатавацца, таму што, калі жодзінскае «Тарпеда» абгуляе «Дынама» у заключным туры, то новая хваля хейта ў напрамку каманды Вадзіма Скрыпчанкі і наогул клуба з'явіцца безумоўна.

Ад гэтага народнага кахання, трэба будзе яшчэ раз неяк «адбрыкацца» па-сапраўднаму. Бо справа нават не ў тым, што гэта ўвогуле нейкая падлянка БАТЭ ды «Іслачы». Гэтая справа гонару, у рэшце рэшт, пра што казаў Вадзім Скрыпчанка, пра што казаў Улад Марозаў, які хоча як бы зацвердзіцца ў гэтым матчы і ўсё ж такі стаць найлепшым бамбардзірам.

Гэта прынцыповы матч, дзе «Дынама» можа ўляпацца яшчэ раз, так што павінна гуляць, напэўна, на вынік», – сказаў Хадасевіч.