Усе навіны

Аляксандр Івулін: «Спорт павінен быць масавым. Трэба паставіць простыя, зразумелыя пляцоўкі, каб любы мог прыйсці»

30 лістапада, 21:24

Аляксандр Івулін падзяліўся думкамі пра развіццё аматарскага спорту ў Беларусі.

– Што ў беларускім спорце можна памяняць ужо зараз? Можа ў футболе, а можа ўвогуле.

– Самы просты прыклад – гэта паставіць усе пляцоўкі, простыя, зразумелыя, але якія не вось з гэтай зашпількай. Каб там не прам сядзеў чалавек і кантраляваў, а проста любому жадаючаму была магчымасць прыйсці, пагуляць.

У той жа Польшчы я суперздзіўлены колькасці пляцовак для футбола, баскетбола, куды можа прыйсці любы ахвочы. Не трэба ісці, прасіць: «Вахцёр, вахцёр, дайце нам ключык, калі ласка, пагуляць».

– А як гэты аматарскі спорт, у якім ты можаш прыйсці на гэта пакрыццё, пагуляць, як ён нараджае потым прафесійныя каманды і спартсмена?

– Гэтая гісторыя пра тое, што спорт, у дадзеным выпадку – гэта ж не спорт высокіх дасягненняў. Ствараецца культура, вось ты пойдзеш з сынам, пагуляеш у футбол, і потым ён кажа, маўляў, баць, а пойдзем сходзім, паглядзім там, матч «Слуцка», «Оршы», «Віцебску» ці «Дынама».

І потым ён такі: «Я хачу стаць крутым, а што мне трэба зрабіць? Я пайду патрэніруюся на трэніроўках, пайду яшчэ з пацанамі мячык паганяю, потым яшчэ нешта зраблю»

Проста гісторыя пра тое, што спорт павінен быць масавым, гэта значыць, каб дзеці маглі не ў пэўны час пайсці, а вось, як мы там хадзілі ў дзяцінстве, гулялі, – распавёў Івулін.