Усе навіны

На вайне загінуў экс-абаронца мазырскай «Славіі» Гадаваны, яму было 33 гады

1 снежня, 10:01
1

У другім аддзеле Чарткоўскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання і сацыяльнай падтрымкі паведамілі пра гібель на вайне з Расіяй былога абаронцы мазырскай «Славіі», украінскіх «Валыні» і «Нівы» Рамана Гадаванага.

Жыхару Млына-Падольскай Тэрнопальскай вобласці было 33 гады.

Салдат Гадаваны загінуў 29 лістапада падчас выканання баявога задання ў выніку выбуху варожага снарада.

Па інфармацыі журналіста Рамана Бебеха, у гадаванага засталіся двое дзяцей і жонка. Ён служыў у 33-й брыгадзе. Уначы Годаваны быў на баявым выхадзе, а па яго падраздзяленні пачаў працаваць танк. Байцы забеглі ў пасадку і там зачапілі расцяжку.

Бебех арганізаваў збор у дапамогу сям'і загінулага. Далучыцца да яго можна тут.

У 2016-м годзе Гадаваны адгуляў 13 матчаў у ЧБ за мазырскую «Славію», да таго быў на праглядзе ў мінскім «Дынама». Статыстыка гульца тут.