Усе навіны

У твітары Лігі канферэнцый луганскую «Зару» апублікавалі з эмблемай маскоўскага ЦСКА

1 снежня, 11:54

У твітары Лігі канферэнцый дапусцілі памылку пры публікацыі вынікаў матчаў 5-га тура групавога этапа.

Памылка закранула вынік матчу «Зары» з «Гентам» (1:4).

Замест эмблемы луганскага клуба быў лагатып маскоўскага ЦСКА.

Праз паўгадзіны памылковы твіт выдалілі.