Все новости

Карла Анчалоці: «Мы ведаем, што наступіць цяжкі момант»

1 снежня, 20:50

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці адказаў на пытанне журналіста пра магчымае пагаршэнне вынікаў каманды пасля Новага года.

– Ці будзе спад у студзені і лютым?

– Хто ведае, ці не наступіць спад заўтра. Футбол мяняецца вельмі хутка. Добрыя перыяды праходзяць, а дрэнныя – надыходзяць. Мы не можам спланаваць гэта. Мы ведаем, што цяжкі момант настане, але павінны зрабіць усё магчымае, каб працягнуць тую станоўчую дынаміку, якую маем зараз», – сказаў Анчалоці.

«Рэал» ужо кваліфікаваўся ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, выйграўшы 5 з 5 матчаў, а таксама лідзіруе ў турнірнай табліцы Ла Лігі. 2 снежня каманда Карла Анчалоці дома згуляе супраць «Гранады».