Усе навіны

Скрыпчанка пра перамогу ў апошнім туры ЧБ: «Важна, каб не было нейкіх здагадак»

2 снежня, 19:55
1

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў перамогу над «Тарпеда-БелАЗам» (1:0) у заключным туры ЧБ.

«Гэтая перамога важная з пункту гледжання перамогі каманды ў далейшым шляху. Яна важная і для таго, каб не было нейкіх здагадак пасля заваявання чэмпіёнскага тытула, што мінскае «Дынама» выйдзе на гэты матч нематываваным, выйдзе на матч са святочным настроем.

У нашай працы вельмі важна не губляць ніткі прафесіяналізму. І заўсёды трэба памятаць, што ад сённяшняга матчу залежаў лёс многіх каманд – і «Тарпеда-БелАЗ», і БАТЭ, і «Іслачы». І калі мы як прафесіяналы разумеем, што пройдзены сур’ёзны шлях турнірны, падрыхтоўка да сезона, перадсезонная падрыхтоўка, кантрольныя матчы, потым чэмпіянат. І мы разумелі, што і «Іслач» і БАТЭ і «Тарпеда-БелАЗ» там такія ж прафесіяналы і хлопцы, якія імкнуцца нечага заваяваць у сваёй кар’еры. Гэта датычыцца і футбалістаў, і трэнерскага штаба. І гісторыя клубаў таксама тут важна ўлічваць. Таму вельмі важна было прасякнуцца гэтым і данесці гэта да каманды, да хлопцаў. Каб апроч гэтага імкнення да перамогі ў кожным матчы, тое, што мы заслужана сёлета выйгралі чэмпіёнскі тытул. Безумоўна, гэта ніхто ў нас не адбярэ. Гэта застанецца з намі, у гісторыі мінскага «Дынама», у гісторыі беларускага футбола. І мы па праве гэта заслужылі.

Яшчэ раз кажу, вельмі важна было зразумець тыя каманды, у якіх ад гэтага матча залежаў лёс.

Спрацавалі максімальна. Выйгралі гэты матч, незалежна ад турнірнай сітуацыі перад гэтым матчам. У той жа час, каб усе гэтыя каманды мелі шанц пазмагацца за бронзу. Каб кожны разумеў, што мы выйшлі гуляць на перамогу. Вельмі важна было пасля заваявання чэмпіёнскага тытула і такога эмацыйнага выхлапу ў нейкай ступені спрацаваць на максімум і скончыць сезон на пазітыўнай ноце.

Вялікая падзяка ўсяму калектыву, хлопцам за тое, што пачулі мае словы і прасякнуліся імі. Гэта павінна стаць каталізатарам для далейшых поспехаў», – сказаў Скрыпчанка.