Усе навіны

Мбемо – 3-і гулец у АПЛ, якому ў 2023 годзе атрымалася забіць 10+ мячоў і аддаць 10+ асістаў

3 снежня, 12:40

2 снежня «Брэнтфард» перамог на сваім полі «Лутан» у матчы 14-га тура АПЛ – 3:1.

Здарылася гэта дзякуючы галам Ніла Мопэ, Бэна Мі і Шэндана Баптыста. У другім выпадку асістам адзначыўся Брыян Мбемо.

24-гадовы француз - усяго трэці гулец у АПЛ, які ў гэтым годзе аформіў 10 + галоў і аддаў 10 + рэзультатыўных перадач у рамках чэмпіянату.

Акрамя яго гэта ўдалося нападаючаму «Арсенала» Букая Сака (13+10) і нападаючаму «Ліверпуля» Махамеду Салаху (22+13).

Толькі ў гэтым сезоне на рахунку Брыяна 6 галоў і 3 рэзультатыўныя перадачы ў 14 матчах чэмпіянату. У другой палове мінулага, пачынаючы са студзеня – 6+7. Сумарна – 12 +10.

Больш падрабязная статыстыка гульца – тут.