Усе навіны

Душан Улахавіч: «На дадзены момант бачу сябе толькі ў «Ювентусе»

3 снежня, 21:40

Форвард «Ювентуса» Душан Улахавіч пракаментаваў сваю будучыню ў клубе.

«Я гуляю ў адной з найлепшых камандаў свету, ганаруся гэтым і на дадзены момант бачу сябе толькі тут.

У мяне яшчэ 2,5 гады кантракту, мы нікуды не спяшаемся, але Джунталі і мой агент ужо вядуць перамовы. Я вельмі рады застацца тут.

Наш прыярытэт – вярнуцца ў топ-4 і зноў згуляць у Лізе чэмпіёнаў. Кожны ў распранальні імкнецца перамагаць, таму што футболка «Ювентуса» патрабуе ад нас гэтага», – сказаў Улаховіч для La Gazzetta dello Sport.

У гэтым сезоне Душан вызначыўся 5 галамі і 1 асістам у 12 матчах за «Ювентус». Поўная статыстыка 23-гадовага серба тут.