Усе навіны

БАТЭ пацярпеў шостае разгромнае паражэнне ў ЧБ у гісторыі

5 снежня, 09:07

У матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі «Шахцёр» разграміў БАТЭ з лікам 3:0, гэта стала для барысаўскага клуба 6-м буйным паражэннем у ЧБ у гісторыі каманды.

Буйныя пройгрышы БАТЭ – вялікая рэдкасць. Іх у пасіве клуба за 26 гадоў назбіралася толькі шэсць, прычым у палове выпадкаў барысаўчанам – дапякаў менавіта «Шахцёр» (2004 – 5:1, 2018 – 3:0, 2023 – 3:0).

Ды і апошні разгром БАТЭ ўчынілі салігорцы – пяць гадоў таму (3:0).