Усе навіны

У ЧБ-2023 згулялі 416 футбалістаў, 21% з іх – замежнікі

5 снежня, 10:03

У чэмпіянаце Беларусі 2023 за ўвесь сезон хаця б адзін матч правялі 416 футбалістаў, з якіх 88 – гэта легіянеры.

Найбольшую колькасць гульцоў выкарыстоўвала брэсцкае «Дынама» (35), найменшае – «Смаргонь» (25). 234 футбалісты правялі не менш за 14 гульняў. Толькі 12 з іх удзельнічалі ва ўсіх 28 паядынках сваіх каманд: – М.Дуксо («Смаргонь»), В.Жумаеў («Энергетык»-БДУ), А.Кобец («Славія»), М.Кавалевіч («Шахцёр»), А.Казлоў, Р.Пілецкі (абодва – «Нафтан»), Д.Казлоўскі («Гомель»), Ю.Кузняцоў («Мінск»), В.Марозаў («Дынама» Мн), Ю.Панця («Нёман»), В.Пабудэй («Тарпеда»- БелАЗ) і С.Пушнякоў («Слуцк»).

Таксама ў чэмпіянаце ўдзельнічалі 88 замежных футбалістаў (у мінулым годзе – 108). Найбольшую колькасць замежнікаў выкарыстаў «Энергетык»-БДУ 12, найменшую «Менск» – 2.