Усе навіны

Яўген Красноў устанавіў рэкорд першай лігі па колькасці асістаў

28 лістапада, 13:02

Нападаючы «Віцебска» Яўген Красноў у матчы супраць «Хвалі» (3:0) устанавіў новы рэкорд Першай лігі, зрабіўшы 18-ы асіст у сезоне.

Тым самым футбаліст перасягнуў паўабаронцу «Гарадзеі» Зміцера Лебедзева і экс-хаўбека «Энергетыка-БДУ» Уладзіслава Васільева, у якіх на рахунку па 17 галявых перадач.

На пытанне, ці сочыць сам рэкардсмен за сваёй асабіста статыстыкай, Яўген адказаў:

«Ды бывае сачу. Заўсёды хочацца ставіць рэкорды, але перш за ўсё галоўнае, што каманда перамагае», – сказаў Красноў.