Усе навіны

Думфрыс і дэ Урэй траўміраваліся ў матчы з «Напалі»

5 снежня, 18:57

Два нідэрландскія гульцы «Інтэра» атрымалі пашкоджанні ў матчы 14-га тура Серыі А супраць «Напалі» (3:0).

Як паведамляе афіцыйны сайт «нерадзуры», у Стэфана дэ Урэя і Дэнзела Думфрыса дыягнаставалі цягліцавыя траўмы левага сцягна. Стэфан расцягнуў прыводную цягліцу, а Дэнзел – пашкодзіў цягліцы-згінальнікі.

На наступным тыдні абодва гульцы пройдуць паўторнае медыцынскае абследаванне. Гэта азначае, што яны сапраўды прапусцяць суботні матч з «Удынезэ» у 15-м туры чэмпіянату Італіі.