Усе навіны

Уладзіслаў Марозаў: «Хацелася б паспрабаваць сябе ў мацнейшым чэмпіянаце»

7 снежня, 17:18

​​Нападаючы мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў падзяліўся планамі, а таксама распавёў пра сарваны пераход у турэцкі клуб.

«Хацелася б паспрабаваць сябе ў мацнейшым чэмпіянаце, але будзем рухацца паступова.

Калі пераход не склаўся, не засмучаўся. Ды і з-за чаго? Мы ішлі на першым месцы, я займаў другі радок у спісе бамбардзіраў. Застаўся ў «Дынама» – стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым бамбардзірам.

Зараз пераглядаю адзін вядомы серыял пра хакеістаў, і ў ім гучала такая фраза: «Калі ты разумны, попыт на цябе будзе ў любым выпадку». Так і ёсць.

Любы футбаліст, калі праяўляе сябе, прыцягвае цікавасць. Калі няма, то і прапаноў няма», – сказаў Марозаў.