Усе навіны

Прарэжымны падпісант Бахар зацікавіў тульскі «Арсенал» («Ухо»)

8 снежня, 12:49
16

Беларускі паўабаронца мінскага «Дынама» Іван Бахар зацікавіў тульскі «Арсенал» (Д2, Расія). Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

«Арсенал» займае пятае месца ў турнірнай табліцы расійскага Д2.

Нагадаем, Бахар з'яўляецца падпісантам прарэжымнага ліста спартсменаў.

Другую частку сезона Бахар праводзіў у беларускай камандзе. У 14 гульнях ён забіў 5 мячоў, аддаў 6 галявых перадач. Поўная статыстыка футбаліста па спасылцы.