Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Пастараемся зрабіць усё магчымае, каб ключавых гульцоў «Нёмана» пакінуць»

8 снежня, 14:07
1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем пра сезон-2023, па выніках якога каманда заняла другое месца ў чэмпіянаце Беларусі.

– Перад пачаткам сезона вы рызыкоўна заявілі, што ў вас ёсць абавязак перад Гроднам. Доўг увесь вярнулі ці яшчэ пакінулі нешта на наступны сезон?

– Тое, што завінаваціліся, мы, напэўна, вярнулі. Змагаліся, як мужчыны. Другое месца для той сітуацыі, у якой мы былі – гэта поспех.

– Ці ёсць разуменне – якой будзе каманда ў наступным годзе? Ці ёсць попыт на гульцоў "Нёмана"?

– Попыт на каманду, зразумела, ёсць. На паўскладу так дакладна. Паспрабуем зрабіць усё магчымае, каб ключавых гульцоў пакінуць.

– Вы збіраліся тыдзень таму закрыць пытанне па кантрактах на 90 працэнтаў на наступны сезон. Атрымалася?

– Нешта ўдалося, нешта не. Не магу адзін меркаваць аб гэтым. Абмяркоўваем дэталі і з кіраўніком клуба, і з мэрам (так Кавалевіч, верагодна, называе кіраўніка выканкама Лукашэнкi па Гродне, старшыню абласной федэрацыі футбола Андрэя Хмеля – Tribuna.com). Галоўнае, каб было разуменне таго, чаго мы жадаем у будучыні. Цяпер трэба паглядзець, з кім мы будзем працаваць. Час пройдзе і ўбачым, – сказаў Кавалевіч.