Усе навіны

КДК АБФФ аштрафаваў і дыскваліфікаваў Сяргея Канцавога на два матчы за «абразу афіцыйнай асобы»

8 снежня, 16:39

Кантрольна-дысцыплінарны камітэт АБФФ прыняў рашэнне дыскваліфікаваць трэнера «Іслачы» Сяргея Канцавога за парушэнне артыкула 70-1 Дысцыплінарнага кодэкса «Абраза афіцыйнай асобы матчу з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі». Таксама трэнеру прызначылі штраф у памеры 5 базавых велічыняў (185 беларускіх рублёў).

Раней у матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі паміж «Мінскам» і «Іслаччу» Канцавы атрымаў чырвоную картку з-за праяўлення нязгоды ў сувязі з прызначаным у вароты яго каманды пенальці.