Усе навіны

Нячаеў пакінуў «Мінск»

8 снежня, 17:10

Па заканчэнні тэрміна кантракту «Мінск» пакінуў галкіпер Аляксандр Нячаеў.

29-гадовы беларускі брамнік папоўніў шэрагі «гараджан» у пачатку гэтага года, і ў чэмпіянаце краіны правёў за «Мінск» 23 матчы, у якіх прапусціў 21 мяч і 6 разоў згуляў «на нуль».

Нагадаем, сваю кар'еру Нячаеў пачаў у брэсцкім «Дынама», таксама выступаў за «Кобрын», «Ліда» і «Рух», а таксама за азербайджанскі «Сабах».