Усе навіны

Фаці з-за траўмы прапусціць 3 месяцы

9 снежня, 10:59

Галоўны трэнер «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі распавёў аб стане траўміраванага Ансумана Фаці, які гуляе за клуб АПЛ на правах арэнды з «Барселоны».

«Навіна заключаецца ў тым, што, я думаю, Ансу Фаці трэба тры месяцы, каб аднавіцца пасля траўмы.

Для нас гэта дрэнная навіна, таму што ён гуляў лепш і лепей разумеў ідэю гульні. Мне шкада яго і каманду», – сказаў Дэ Дзербі на прэс-канферэнцыі перад матчам з «Бэрнлі», які адбудзецца 9 снежня.

21-гадовы іспанец забіў 4 галы і зрабіў 1 асіст у 14 матчах за англійскую каманду. У апошні раз ён гуляў 25 лістапада, калі траўмаваўся ў гульні з «Нотынгем Форэст».