Усе навіны

Грэчаскі суд адпусціў 30 фанаў «Дынама» Заграба – іх трымалі пад вартай са жніўня пасля бойкі, калі загінуў прыхільнік АЕК

10 снежня, 19:13

30 фанатаў «Дынама» Заграба, якія знаходзіліся пад вартай у Грэцыі па падазрэнні ў забойстве заўзятара АЕК, выпусцілі на волю рашэннем суда, паведамляе RMC Sport.

У жніўні падчас бойкі фанатаў АЕК і «Дынама» Заграб у прыгарадзе Афінаў забілі грэчаскага заўзятара. Паліцыя ўзяла пад варту 102 фанатаў «Дынама». Суд адпусціў 30 чалавек, таму што не выяўлена ніякіх доказаў, якія звязваюць гэтых людзей з забойствам.

Цяпер гэтыя 30 чалавек павінны пакінуць тэрыторыю Грэцыі, заплаціць штраф у 1000 еўра, ім забаронена вяртацца ў краіну.

Сярод падазраваных быў і грэчаскі фанат, але яго адпусцілі яшчэ ў лістападзе з забаронай пакідаць краіну.

Матч трэцяга кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў АЕК – «Дынама» Заграб павінен быў прайсці 8 жніўня, але з-за гэтага інцыдэнту яго перанеслі на 15 жніўня ў Заграб.