Усе навіны

Карлас Алос: «Мы будзем паляпшаць гульню ў нападзе, але мы не можам забывацца на вынік»

12 снежня, 08:39

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Карлас Алос расказаў пра праблемы са стварэннем галявых момантаў.

– Ці ёсць патэнцыял у зборнай гуляць у атаку і радаваць заўзятараў?

– Я быў не вельмі задаволены гульнёй каманды супраць Косава і Румыніі ў плане створаных момантаў. Калі вы ў мяне спытаеце, які матч быў самым багатым на створаныя моманты, то я скажу, што гэта матч супраць Ізраілю. Нагадаю, што гэта адзіны матч, які мы прайгралі.

Але ў матчы з Косавам трэба ўлічваць і тое, што поле было ў не лепшым стане, што таксама накладвала нейкія праблемы. Калі казаць пра матч, які мне ўвогуле не спадабаўся па гульні ў атацы, то назаву сустрэчу супраць Румыніі. Там мы ўвогуле нічога не стварылі. Мы будзем паляпшаць гульню ў нападзе, але мы не можам забываць пра вынік, – сказаў Алос.