Усе навіны

«Інтэр» Маямі згуляе з «Аль-Насрам» падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, матч пройдзе ў лютым 2024-га

12 снежня, 11:00

«Інтэр» Маямі абвясціў каманды, з якімі згуляе ў рамках перадсезоннай падрыхтоўкі да МЛС.

29 студзеня наступнага года клуб з Фларыды, за які гуляе Ліянель Месі, сустрэнецца з «Аль-Хілялем», а 1 лютага – з «Аль-Насрам», за які выступае Крышціяну Раналду. Абедзве гульні пройдуць у Рыядзе, Саудаўская Аравія.

Новы сезон МЛС стартуе напрыканцы лютага. У папярэдняй кампаніі «Інтэр» Маямі фінішаваў 14-м ва Усходняй Канферэнцыі.