Усе навіны

Карлас Алос: «З аналізам суперніка ідзе і аналіз футбалістаў. Важна падабраць аптымальны склад пад пэўнага суперніка»

12 снежня, 11:31

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Карлас Алос расказаў пра прынцыпы выбару гульцоў для выкліку ў зборную.

Пра выклік Скавыша і Лапцева:

– Я выкарыстаў Марозава на вастрыі, таму што ён адзіны ярка выражаны форвард. Я не гляджу на пашпарт футбалістаў, калі выклікаю іх у зборную. І Карпіцкага ж выклікаў. Мы доўга аналізавалі Андору, і, хто б што не казаў, гэта моцны супернік, які гуляе нізка. Іх абарону вельмі складана зламаць, улічваючы тое, што яны ўсе за лініяй мяча.

І заўсёды з аналізам саперніка ідзе і аналіз футбалістаў. Нельга параўноўваць Канцавога, Лапцева і Марозава, бо яны выконваюць розную працу. Уладзіслаў добра адкрываецца ў зоне, Арцём вельмі добра дзейнічае пазіцыйна і разумее футбол, а Дзяніс – гэта магутны гулец, які забірае шмат падбораў.

Усе футбалісты, як і ўсе зборныя, розныя, таму выклікаюцца розныя футбалісты. Гульні не будуць падобныя адна на адну. Трэба глядзець на перспектыву, але я так не магу, бо ў мяне няма кантракту з АБФФ на дзесяць гадоў і зборная не можа прайграваць усе матчы.

Пра камунікацыю з Філіпенкам і Сіваковым:

– Мы знаёмыя з гэтымі гульцамі і ведаем, што раней яны выклікаліся ў нацыянальную зборную. Дзверы ў каманду адчыненыя, але, паўтаруся, важна, каб я мог падабраць самы аптымальны склад пад вызначанага суперніка. Казаў, што не зазіраю ў пашпарт, але ўзрост усё ж такі мае значэнне, бо пра будучыню думаць таксама трэба. Калі будзе два аднолькавыя па сіле гульцы на пазіцыю, то я выберу маладзейшага. Але зразумела, што калі спартовец старэйшы і больш дасведчаны, то прыярытэт аддам яму. На сённяшні дзень у нас няма праблем з цэнтральнымі абаронцамі, але мы сочым за ўсімі, – сказаў Карлас Алос.