Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «МЮ» здольны перамагчы любога суперніка»

12 снежня, 12:20

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг падзяліўся чаканнямі ад матча 6-га тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі».

«Я ніколі не думаю пра негатыўныя сцэнарыі. Мы настроены станоўча. Мы мусім выйграць, каб застацца ў еўракубках. За апошнія тыдні мы паказалі, што калі знаходзімся ў найлепшай форме, то можам гэта зрабіць.

Гэта наша каманда. У нас былі вельмі добрыя выступы і вынікі. Мы здольныя перамагчы любога суперніка.

Гульня супраць «Чэлсі», «Эвертана». Нават супраць «Галатасарая». Гэтая каманда можа выступаць на сапраўды высокім узроўні.

Мы мусім працаваць над гэтым. Гэта мой абавязак – рабіць каманду лепш. Я зраблю ўсё для гэтага, каманда таксама.

Былі этапы, калі мы гралі вельмі добра. Мы дапусцілі некаторыя памылкі, якіх можна было пазбегнуць. Калі ты гуляеш супраць «Баварыі», павінен быць на вышыні. У «Чэлсі» таксама выдатныя гульцы, мы дамінавалі над імі», – сказаў тэн Хаг.

Матч «Манчэстэр Юнайтэд» – «Баварыя» пройдзе 12 снежня. Каляндар манкуніянцаў тут.

«Чырвоныя д'яблы» займаюць 4-е месца ў групе A у Лізе чэмпіёнаў.