Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Прама зараз і на працягу 2023-га года Шкурын з'яўляецца найлепшым футбалістам Беларусі. Але яго не выберуць»

12 снежня, 12:57
1

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» падзяліўся думкамі пра званне найлепшага беларускага футбаліста 2023-га года.

«Мяне апошнія гады вось што бянтэжыць. Справа не ў тым, каго выбіраюць, а справа ў тым, як галасуюць. І чамусьці такая вялікая ўвага надаецца дасягненням менавіта ў чэмпіянаце краіны. Ён усё дэградуе, ён усё падае, узровень апускаецца, усе лепшыя разбягаюцца, з'яжджаюць куды толькі можна. А выбіраюць якраз-такі з тых, хто пад рукой, хто побач, хто быў навідавоку.

Спецыялісты ці яшчэ нехта выбіраюць тых, хто ў чэмпіянаце Беларусі бліснуў, не звяртаючы ўвагі на легіянераў ці на футбалістаў, якія на іншым узроўні гуляюць. І там трэба шукаць, і там трэба выбіраць, калі супастаўляць, хто ж мацнейшы па выніках усяго каляндарнага года.

Варыянтаў сёлета шмат, але ўсе яны іду праз коску, і кагосьці відавочнага аднаго вылучыць нельга. За выключэннем аднаго футбаліста, якога вы цудоўна ведаеце. Але яго найлепшым футбалістам Беларусі проста не абяруць.

Гэта Ілля Шкурын, які правёў першую палову сезона ў Ізраілі проста цудоўна і праводзіць зусім цудоўную другую палову сезона. І зараз зʼяўляецца лепшым футбалістам Беларусі. Прама зараз, і ўвогуле на працягу 2023 года. Таму што ён нядаўна быў прызнаны найлепшым трансферам у польскай Экстракласе.

Ну канешне, яго нават Карлас Алос хацеў бы ў нацыянальнай зборнай Беларусі бачыць, але той ад зборнай адмовіўся. Гэта адзін нюанс. Другі нюанс: Карлас Алос нават не сказаў, каго ён хацеў бы бачыць.

Так што Ілья Шкурын не стане лепшым футбалістам Беларусі паводле афіцыйнай версіі. А каго абяруць іншага, я проста не ведаю», – сказаў Хадасевіч.