Усе навіны

Кавалевіч стане найлепшым трэнерам Беларусі 2023 года

12 снежня, 18:40
3

Увечары 12 снежня ў Мінску пройдзе цырымонія закрыцця сезона-2023 «Зорны мяч». Як стала вядома Tribuna.com, статуэтку найлепшага трэнера Беларусі забярэ настаўнік «Нёмана» Ігар Кавалевіч.

Гродзенская каманда заняла другое месца ў чэмпіянаце Беларусі, а ў кваліфікацыі Лігі канферэнцыі-2023/24 «Нёман» дайшоў да трэцяга раунда.