Усе навіны

«Манчэстэр Юнайтэд» вылецеў з еўракубкаў

13 снежня, 10:05

«Манчэстэр Юнайтэд» спыніў выступы ў еўракубкавай кампаніі 2023/24.

У заключным матчы групавога этапа Лігі чэмпіёнаў падапечныя Эрыка тэн Хага прайгралі «Баварыі».

«Капенгаген» у паралельным матчы групы А перамог «Галатасарай» – 1:0.

«Юнайтэд» з 4 ачкамі і розніцай забітых і прапушчаных мячоў 12:15 фінішавалі апошнімі ў квартэце.

Выйграла групу «Баварыя» (16 балаў), другое месца заняў «Капенгаген» (8) – гэтыя каманды выйшлі ў 1/8 фіналу ЛЧ.

«Галатасарай» набраў 5 ачкоў, фінішаваў трэцім і згуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы.