Усе навіны

Валійскаму «Понтыпрыд Юнайтэд» пагражае зняцце 135 ачкоў у выпадку паўторнага парушэння правілаў мясцовай асацыяцыі футбола

13 снежня, 19:57

Валійскаму клубу «Понтыпрыд Юнайтэд» пагражае зняцце 135 ачкоў у выпадку паўторнага парушэння правілаў мясцовай асацыяцыі футбола.

Некалькі месяцаў таму асацыяцыя пачала расследаванне супраць клуба па факце скаргаў гульцоў на магчымыя парушэнні іх прафесійных кантрактаў.

Вынікі гэтага расследавання прывялі да вынясення 18 дысцыплінарных абвінавачанняў, сярод якіх нявыплата грашовых сродкаў, невыкананне дагаворных абавязацельстваў, няправільная рэгістрацыя гульцоў і выкарыстанне ў матчы футбаліста або футбалістаў, якія не мелі права ўдзельнічаць у спаборніцтвах.

Далей справа была перададзена незалежнай арбітражнай камісіі, якая прызнала ўсе 18 абвінавачанняў з боку асацыяцыі даказанымі.

У сувязі з гэтым з клуба знята 6 ачкоў у гэтым сезоне + яшчэ 135 умоўна, калі ў сезоне 2024/25 за каманду зноў згуляе футбаліст, які не будзе зарэгістраваны належным чынам.

«Пантыпрыд Юнайтэд» пасля зняцця ачкоў апусціўся на перадапошняе месца турнірнай табліцы чэмпіянату.